Skip to main content

Прапануем новаўвядзенні ў раздзеле "Апытанне"

Каб зрабіць апытанні на нашым сайце больш цікавымі і карыснымі, мы прапануем некалькі новаўвядзенняў. Цяпер тэму і змест апытанняў, на якія прапануем Вам пакідаць свае адказы, будзе рыхтаваць кс. Валерый Аброшка, сацыёлаг рэлігіі. Гэтаксама святар будзе каментаваць вынікі апытанняў. Заахвочваем вас, дарагія чытачы, да актыўных разважанняў на прапанаваныя тэмы.

Даведка

Кс. Валерый Аброшка нарадзіўся 19 сакавіка 1981 года ў в. Равятычы Навадворскай парафіі Шчучынскага дэканата Гродзенскай дыяцэзіі. У 1998 годзе паступіў у Вышэйшую духоўную семінарыю ў Гродне. 16 лістапада 2004 года прыняў дыяканскія пасвячэнні з рук кс. біскупа А. Кашкевіча.

Пасля семінарыі адбываў гадавую дыяканскую практыку ў парафіях Святога Міхаіла Арханёла ў Ашмянах і Маці Божай Ружанцовай у Радуні.

28 мая 2005 года прыняў пасвячэнні прэзбітэрату. Два гады служыў вікарыем у парафіі Святога Міхаіла Арханёла ў Ашмянах і год адміністратарам у парафіі Св. Апосталаў Пятра і Паўла ў Граўжышках.

У 2008 годзе быў скіраваны на дактарантуру на факультэт сацыяльных навук Люблінскага ўніверсітэта. У 2009 годзе атрымаў ступень магістра каталіцкага сацыяльнага навучання ў Люблінскім універсітэце. Зараз працягвае навучанне для абароны доктарскай працы пад кіраўніцтвам кс. праф. Януша Марыяньскага.