8 снежня ва ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў гродзенскай катэдры адбудзецца святарскае пасвячэнне дыякана Паўла Аляcкевіча з парафіі Найсвяцейшай Панны Марыі Вастрабрамскай у Гродне, а таксама і дыяканскае пасвячэнне трох клерыкаў: Паўла Эйсманта з парафіі Божай Міласэрнасці ў Гродне, Юрыя Ясевіча з парафіі Св. Яна Хрысціцеля ў Беняконях і Яна Кузюка з парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Бердаўцы.
Святая Імша, якую ўзначаліць кс. бп Аляксандр Кашкевіч, з удзяленнем пасвячэння дыяканату і прэзбітэрату адбудзецца ў 12 гадзін.
Перад гэтым кандыдаты да пасвячэнняў возьмуць удзел у 5-дзённых рэкалекцыях у Сапоцкіне, дзе будуць рыхтавацца да прыняцця сакрамантаў.
Заахвочваем усіх вернікаў да малітвы, каб кандыдаты сталі добрымі Божымі святарамі.