Тры навучэнцы Гродзенскай ВДС прымуць удзел у XV Чэмпіянаце па настольным тэнісе сярод Вышэйшых духоўных семінарый, які адбудзецца ў Чанстахове 10-13 снежня. Гродзенскія семінарысты прымаюць удзел у гэтым спаборніцтве другі раз. Мінулым разам гродзенскія алюмны прыехалі з узнагародай.
Як распавёў клерык Юры Ясевіч, на гэты Чэмпіянат запрашаюцца ўдзельнікі-семінарысты не толькі з усёй Польшчы, але і Украіны, Чэхіі, Беларусі. Мінулым разам гродзенскія алюмны прывезлі ўзнагароду за культуру паводзін падчас Чэмпіянату.
У семінарыі, па словах Юрыя, ёсць усе ўмовы для трэніровак па настольным тэнісе.
Больш інфармацыі пра Чэмпіянат можна прачытаць на старонцы http://www.seminarium.czest.pl/.