Skip to main content

Дэлегатура палатынаў у Беларусі адзначыла 25-годдзе

woronowo 3

13 верасня ў Воранаве адзначалася 25-годдзе існавання Дэлегатуры св. Міхала Арханёла Таварыства Каталіцкага Апостальства (палатынаў) у Беларусі.

Святую Імшу з гэтай нагоды ўзначаліў біскуп эмерыт Аляксандр Кашкевіч. Ва ўрачыстай цэлебрацыі ўзялі ўдзел настаяцель палатынскай правінцыі Звеставання Пана кс. Здзіслаў Шмейхель SAC, адміністратар правінцыі кс. Адам Камізеля SAC, намеснік генеральнага настаяцеля кс. Дэрры Мэрфі SAC, святары Дэлегатуры св. Міхала Арханёла і Радунскага дэканату, сёстры місіянеркі Каталіцкага Апостальства, шматлікія мясцовыя парафіяне.

У межах святкавання была ўзгадана гісторыя прысутнасці палатынаў на беларускай зямлі: з часу пачатку іх місіянерскай дзейнасці ў 30-я гады ХХ ст. праз цяжкія часы вайны і доўгі перапынак да адраджэння ў 1989 г. і заснавання дэлегатуры, што адбылося 22 студзеня 2000 г.

Святкаванне юбілейнай даты было для ўдзельнікаў нагодай да малітвы, падзякі Богу і радасці за 25 гадоў апостальскай працы палатынаў у Беларусі.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі