Skip to main content

Біскупы ЗША пра новыя тэхналогіі ў Евангелізацыі

11 лістапада, напярэдадні пачатку чарговага паседжання Епіскапату, біскупы ЗША сустрэліся з блогерамі і карыстальнікамі Twittera на сесіі прысвечанай выкарыстанню медыйных сродкаў у Eвангелізацыі, якая праходзiла ў Бостане. Сярод прысутных былі як вопытныя карыстальнікі анлайнавых СМІ, так і тыя, хто гэтым вопытам не валодае.

Да разгляду інтэрнэта як місійнай прасторы заклікаў прысутных біскуп. Джон С. Вэстэр, старшыня Камісіі па СМІ ў амерыканкім епіскапаце. Людзей, якія выкарыстоўваюць тэхналагічныя дасягненні для евангелізацыі, ён параўнаў з місіянерамі. Спасылаючыся на словы Папы Бэнэдыкта XVI, каталіцкі іерарх зазначыў, што "цыфравая прастора” дае шмат магчымасцей для Касцёла ў працы з людзьмі, якія праяўляюць там сваю актыўнасць.

Блогеры ў сваю чаргу, параілі біскупам гаварыць пра веру лаканічна і гумарыстычна спалучаючы яе з актульнымі падзеямі, а таксама, каб ў сваіх блогах прэзентавалі меркаванні з пункту гледжання каталіцкай навукі на новы і папулярны медыякантэнт (фільмы, кнігі).

"Facebook з’яўляецца сучаснай парафіяльнай залай. Калі людзі не знойдуць там тое, чаго шукалі, то яны знайдуць гэта недзе ў іншым месцы ", - сказала Марыя Дэ Турыс Поўст, каталіцкі журналіст.

Паводле апытанняў грамадскай думкі, праведзенага на замову амерыканскіх біскупаў, 62% дарослых каталікоў, або больш за 36 мільёнаў чалавек, маюць уласную старонку на Facebook, і 58% вернікаў, якім менш чым трыццаць гадоў, як мінімум адзін раз у тыдзень дзеляцца са знаёмымі артыкуламі, фатаграфіямі і каментарамі ў сацыяльных сетках. Амаль што трэць рэспандэнтаў жадае чытаць блог, які вядзе біскуп або святар.

Паводле zenit.org і pccs.va

Выява з uwc-hosting.de