Новая парафія бл. Яна Паўла ў Смаргоні – першая парафія з такой назвай у Гродзенскай дыяцэзіі. Асвячэнне пляцоўкі пад будаўніцтва касцёла адбудзецца 17 лістапада а 12-й гадзіне ў мікрараёне Досы. Абрад асвячэння ўзначаліць ксёндз бсікуп Аляксандр Кашкевіч.
Таксама будуць прысутнічаць а. Здзіслаў Ведэр SDB, дзекан Смаргонскага дэканату, прадстаўнікі мясцовых уладаў. Як паведаміў кс. Антоні Грэмза, віцэ-канцлер Гродзенскай курыі, душпастарства ў парафіі на дадзены момант актыўна развіваецца. Будаўніцтва касцёла было ініцыянавана вернікамі, што дало свой плён. Парафія на дадзены момант мае зацверджаны статут, зямельны надзел, статут і праект новай святыні. Зараз ажыццяўляецца пошук спонсараў для будаўніцтва касцёла.
У будаўніцтве святыні існуе вялікая патрэба, бо ў Смаргоні паўстаюць новыя мікрараёны, павялічваецца колькасць вернікаў і для больш эфектыўнай душпастарскай працы наспела такая патрэба.
Будынак касцёла св. Міхаіла Арханёла ў Смаргоні на сёння не заўсёды здольны змясціць усіх каталіцкіх вернікаў падчас некаторых набажэнстваў.
Парафія бл. Яна Паўла ІІ паўстала некалькі месяцаў таму. Яе пробашчам быў прызначаны кс. Дзмітры Урбановіч.