Усе духоўныя асобы павінны ведаць лацінскую мову, у гэтым упэўнены рэктар новастворанай Папскай акадэміі латыні Івана Дыаніджы. Лацініст прызнаўся, што першай задачай установы будзе вяртанне лацінскай мовы ў рэлігійныя ўстановы, асабліва ў семінарыі.
“Недапушчальна, каб той, хто рыхтуецца да святарства, не ведаў латыні”; на гэтай мове гаварылі і пісалі айцы Касцёла, гэта таксама мова літургіі, - адзначыў навуковец. Другой мэтай дзейнасці Акадэміі, Дыаніджы лічыць папулярызацыю латыні, перш за ўсё на ўзроўні ўніверсітэтаў. Трэба, каб былі людзі, якія самі разумеюць лацінскую традыцыю і маюць здольнасць дапамагчы зразумець яе іншым, - адзначыў прафесар Дыаніджы.
Паводле Ватыканскага Радыё