У хуткім часе на плошчы каля чыгуначнага вакзала ў Гродне будзе ўсталявана дэкаратыўная скульптурная кампазіцыя, якая з’яўляецца геральдычным сімвалам Гродна.
Пераможцам конкурса на распрацоўку эскізнага праекта стаў аўтарскі калектыў з Мінска ў які ўвайшлі Вадзім Мацкевіч і Аляксандр Прохараў. Камісія гарадскога выканаўчага камітэту, вызначыўшы пераможцу конкурса паставіла некалькі ўмоваў для дапрацоўкі вышэй узгаданага праекта. Дарэчы адзін з аўтараў скульптуры – Вадзім Мацкевіч – жыхар Гродна.
Алень св. Губерта з’яўляецца гістарычным геральдычным сімвалам горада над Нёманам, які быў дадзены разам з наданнем яму магдэбурскага права ў 1496 годзе. Нанова гэты гістарычны знак быў зацверджаны дзяржаўнымі ўладамі 1 кастрычніка 1990 года афіцыйны герб Гродна.
Паводле grodnonews.by