Skip to main content

Вечар хвалы ладзіцца ў парафіі Св. Сям'і ў Лідзе

Св. Імшу і адарацыю ў гонар праслаўлення Бога 17 лістапада арганізуе малітоўны-евангелізацыйны рух "Gloriosa Trinita". Вечар хвалы ладзіцца для ўсіх ахвотных у 18.30.

- Будзем усхваляць Бога, дзякаваць Богу і звяртацца да Яго з просьбамі, - кажа кс. Юзаф Ганьчыц, пробашч парафіі Св. Сям'і ў Лідзе.

У І тыдзень Адвэнту будзе 7 гадоў з пачатку заснавання гэтага руху ў Лідзе. Парафія св. Сям'і ў Лідзе - адзіная ў Беларусі, дзе на сёння існуе гэты рух. Нядаўна яго ўдзельнікі вярнуліся з польскай Ломжы, дзе праходзіла Міжнародная Кангрэгацыя руху "Gloriosa Trinita".

Каталіцкі евангелізацыйны рух "Gloriosa Trinita" мае на мэце ажыўленне веры ў кожным сэрцы чалавека. Натхнёны Святой Тройцай і з Яе падтрымкай гэты евангелізацыйны рух імкнецца весці сэрцы да еднасці на ўзор супольнасцей першых хрысціян.