Skip to main content

Актыўны адпачынак моладзі з Навагрудка

7 лістапада сёстры назарэтанкі з Навагрудка зладзілі спартыўны адпачынак для школьнай моладзі. Больш за 10 маладых людзей мелі магчымасць пакатацца на каньках у лядовым палацы ў Лідзе.

Як паведаміла с. Марыя Вольга Гацко, гэтая акцыя мела перш за ўсё інтэграцыйна-выхаваўчую мэту. Моладзь у сучасным свеце пакінута самой сабе, і таму вельмі патрабуе досведу прабывання ў супольнасці – сацыялізацыі. Касцёльная супольнасць можа стаць для многіх маладзёнаў тым месцам, дзе яны ў часе восеньскіх канікул могуць з вялікай духоўнай карысцю для сябе правесці свой вольны час.

Сёстры назарэтанкі з Навагрудка даволі часта на мясцовым узроўні арганізоўваюць розныя рэлігійна-фармацыйныя мерапрыемствы: супольныя малітоўныя сустрэчы моладзі і дарослых, рэкалекцыі, душпастырства сем’яў, пілігрымкі, канцэрты, аматарскія тэатральныя сцэнкі і г. д.