Skip to main content

Каталіцкае агенцтва перад выбарам

Англійскае каталіцкае агенцтва па ўсынаўленні «Catholic Care» аказалася перад выбарам: дазволіць усынаўляць дзяцей аднаполым парам або спыніць сваю дзейнасць. Суд вырашыў, што агенцтва «выклікала варожасць» тым, што да гэтага часу забараняла ўсынаўляць дзяцей гомасексуалістам.

Як паведамляе Catholic World News, суд пастанавіў, што агенцтва «не прадэманстравала пераканаўчых прычын сваёй палітыкі». 

Абвінаваўца агенцтва, «Трыбунал па справах дабрачыннасці», настойвае на тым, што за агенцтвам нельга пакінуць права адмаўляць аднаполым парам ва ўсынаўленні, бо «зрабіць так азначала б падтрымаць вучэнне Касцёла аб тым, што гомасексуалізм грахоўны».

Агенцтва «Catholic Care» дзейнічае з 1863 г.

Пасля ўступлення ў сілу ў студзені 2009 г. закону, які абараняе правы гомасексуалістаў, 11 іншых каталіцкіх агенцтваў па ўсынаўленні, што дзейнічалі ў Англіі і Уэльсе, спынілі сваё існаванне.

Пераклад і апрацаванне catholic.by

Катэхізм Каталіцкага Касцёла ў пункце 2357 гаворыць, што Святое Пісанне прадстаўляе гомасэксуалізм "як вялікую разбэшчанасць (маральнае разлажэнне)", а "Традыцыя Касцёла заўсёды нагадвала" што "гомасэксуальныя акты з'яўляюцца дзеяннямі пазбаўленымі неабходнага і істотнага падпарадкавання", "скіраваныя супраць натуральнага права. Замыкаюць цялесны акт на дар жыцця". Усынаўленне дзяцей аднаполымі парамі прыносіць ім вельмі вялікую маральную і духоўную шкоду.

Выява з vladimironline.ru