Skip to main content

І Чэмпіянат Беларусі па міні-футболе сярод ксяндзоў адбудзецца ў Лідзе

26 лістапада ў спартыўным комплексе "Алімпія" разыграюць мяч каманды ксяндзоў з Гродна, Мінска і Віцебска, зборная манахаў, а таксама ўдзел у гульнях возьмуць клерыкі з Пінска і Гродна. У праграме запланаваныя конкурсы для балельшчыкаў і канцэрт музычных гуртоў.

Праграма Чэмпіянату:

12. 00 - св. Імша пад кіраўніцтвам кс. біскупа (Ліда-Фара)

14.45 - урачыстае адкрыццё ў спарткомплексе "Алімпія"

15.00 - 15.30 - І паўфінал

15.30 - 16.00 - ІІ паўфінал

16.00 - 16.40 - матч алюмнаў Гродзенскай ВДС супраць Пінскай ВДС

16.50 - 17.30 - матч за ІІІ месца

17.50 - 18.30 - фінал

18.30 - уручэнне ўзнагарод і ўрачыстае закрыццё Чэмпіянату

Здымак з http://www.echodnia.eu