Skip to main content

Парафія ў Жалудку сустрэла рэліквіі бл. Яна Паўла II

Раніцай 1 лістапада парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі ўрачыста сустрэла на плошчы мястэчка рэліквіі бл. Яна Паўла II. Ксёндз вікарый Андрэй Кеўлюк з міністрантамі прывёз рэліквіі з дыяцэзіяльнага санктуарыя ў Тракелях.

На плошчы іх ужо чакалі вернікі з крыжам, харугвамі на чале са сваім ксяндзом пробашчам Янам Рэйшалем. Пасля ўшанавання рэліквій ксёндз Ян урачыста ўнёс іх у касцёл і змясціў на падрыхтаваным для іх месцы. Ксёндз пробашч заахвоціў сваіх вернікаў да складання просьбаў і клопатаў бл. Яну Паўлу II на працягу часу наведвання парафіі яго рэліквій.

У часе св. Імшы ксёндз Ян неаднаразова звяртаў увагу парафіянаў на вялікі аўтарытэт Яна Паўла II як на прыклад да наследавання святасці ў нашым штодзённым жыцці.

Таксама падчас урачыстасці адбылася жалобная працэсія вакол касцёла.