Skip to main content

Святар у Лідзе асвяціў новую пляцоўку для мотакросу

3 лістапада ў суботу ў Лідзе адбылося асвячэнне новага пляцу для мотакросу. Ад 1989 года па сённяшні дзень на лідскай зямлі нічога падобнага не было. На гэтае мерапрыемства прыехалі ўдзельнікі з розных куткоў Беларусі, былі таксама госці з Расіі. Асвяціць новы пляц запрасілі каталіцкага святара.

На пачатку адкрыцця мотакросу мясцовыя улады, як і запрошаныя госці, звярнуліся з прывітальнымі словамі да ўдзельнікаў. Напрыканцы са словамі заахвочвання і малітвай да ўсіх звярнуўся ксёндз Уладзіслаў Сурвіла, вікарый з парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Лідзе. Адбылося асвячэнне ўдзельнікаў мотакросу і трасы.