Колькасць шлюбаў у Беларусі па-ранейшаму зніжаецца, а колькасць разводаў расце, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар Нацыянальнага статыстычнага камітэту Алена Кандраценка.
У Беларусі за студзень – верасень бягучага года зарэгістравана больш за 58,9 тыс. шлюбаў. Колькасць новых сямейных саюзаў зменшылася ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года на 9%.
У студзені – верасні бягучага года на 1000 жыхароў рэспублікі прыпадала 8,3 шлюбу (у студзені – верасні мінулага года гэты паказчык быў роўны 9,1). Па дадзеным Белстата ў краіне становіцца больш разводаў. Так, у студзені – верасні 2012 года скасавана больш за 30 тыс. шлюбаў – гэта на 8,4% больш у параўнанні з студзенем – вераснем 2011 года.
Паказчык разводаў узрос адпаведна з 3,9 на 1000 жыхароў да 4,2 праміле. Алена Кандраценка адзначыла, што ў Беларусі пагоршыліся суадносіны рэгіструемых і скасаваных шлюбаў: калі ў студзені – верасні мінулага года на 1000 шлюбаў прыпадала 428 разводаў, то ў студзені – верасні бягучага года на 1000 шлюбаў было ўжо 509 разводаў.
Паводле БЕЛТА
Выява з http://www.violetblues.com/