Skip to main content

Вернікі з Макараўцаў наведалі Чанстахову

На мінулым тыдні вернікі парафіі ў Макараўцах на чале з кс. Паўлам Беланосам здзейснілі пілігрымку да Чанстаховы. Да святых месцаў выехала каля 50 чалавек, большасць з якіх ніколі раней не былі ў гэтым славутым санктуарыі.

Падчас духоўнага падарожжа парафіяне ўдзельнічалі ў св. Імшы ў санктуарыі бл. Ежы Папялушкі ў Варшаве, наведалі музей пры санктуарыі, пасля чаго скіраваліся ў Чанстахову. Там вернікі пазнаёміліся з багатай гісторыяй святыні, прымалі ўдзел у апелі і мелі шмат часу на малітву да Найсвяцейшай Маці.

Уранку наступнага дня вернікі мелі магчымасць убачыць адкрыццё цудадзейнага абраза.

На зваротным шляху пілігрымы наведалі касцёл св. Антонія ў Сакулцы, дзе меў месца Эўхарыстычны Цуд. Там у цішыні і засяроджанні вернікі маглі адараваць перамененае Цела Пана.