27 кастрычніка а 3 гадзіне ўначы адыйшла ў вечнасць родная сястра кс. біскупа Аляксандра Кашкевіча. Пахаванне спачылай Яніны Буяноўскай адбудзецца ў панядзелак 29 кастрычніка а 10 гадзіне ў парафіяльным касцёле ў Эйшышках (Літва). Молімся за святой памяці Яніну, каб Бог адарыў яе ласкай вечнага жыцця ў нябесным валадарстве. Молімся таксама за нашага архіпастыра ў гэтую смутную для яго хвіліну.
