Skip to main content

Праз рэліквію бласлаўлёны папа будзе прысутнічаць на нашых землях

У Тракелі ўрачыста ўнесеныя рэліквіі бл. Яна Паўла ІІ. Аб падрабязнасцях гэтай урачыстай і выключнай падзеі для нашай парафіі мы паразмаўлялі з кусташам санктуарыя, кс. Паўлам Галіньскім.

- Кс. пробашч, ад калі тут у парафіі знаходзяцца рэліквіі?

- Яшчэ ўвосень мінулага года я напісаў просьбу кардыналу Дзівішу, які ўласна мае рэліквіі бл. Яна Паўла ІІ. Я напісаў просьбу аб ахвяраванні рэліквій для санктуарыя Маці Божай Тракельскай, для Гродзенскай дыяцэзіі, тлумачачы гэта тым, што папа заўсёды хацеў наведаць нашыя землі, але яму гэта не ўдалося, то хаця б хай прысутнічае ў сваіх рэліквіях. У маі я атрымаў пісьмовы адказ ад кард. Дзівіша, што рэліквіі былі прызначаныя для нашай парафіі, для нашай дыяцэзіі. Уласна, гэта кроў папы. Ну і ў верасні забраў у Кракаве рэліквію, і зараз яна знаходзіцца сярод нас. Рэліквія будзе знаходзіцца ў тракельскім санктуарыі пастаянна.

- Ці будзе магчымасць якому-небудзь іншаму пробашчу ўзяць рэліквію да сваёй парафіі, каб вернікі маглі яе адараваць, у нейкі спосаб ушанаваць?

- Напэўна, так. Калі будзе такое жаданне, то няма праблемы. Гэта важна, каб частка бласлаўлёнага была сярод нас, таму будзе магчыма, канешне, каб рэліквія перэгрымавала па дыяцэзіі і каб папа быў прысутны такім чынам сярод гэтага люду.

- А які духоўны сэнс будзе мець знаходжанне рэліквіі на тэрыторыі гэтай парафіі для вернікаў?

- Папа Ян Павел ІІ заснаваў Гродзенскую дыяцэзію, і людзі атачалі яго вялікай пашанай і павагай. Калі папа прыязджаў у Польшчу, нашыя вернікі туды ездзілі на сустрэчу з ім. І таксама яны цешацца, што гэтая рэліквія знаходзіцца тут. Папа заўсёды быў чалавекам, поўным сціпласці, дабрыні і любові. І я думаю, што яго любоў і дабрыня будзе сярод гэтых людзей і будзе нейкай лесвіцай да Неба.

- Што б ксёндз пробашч пажадаў сваіх вернікам у Год веры?

- Я жадаю людзям уласна той веры, якая вядзе, якая дае сілы, дае надзею ў цяжкія хвіліны, веры ў Хрыста прысутнага, блізкага Бога, які любіць.

Размаўляў кс. Юры Жэгарын