Skip to main content

Супольны ружанец для моладзі ладзіцца ў пабрыгіцкім касцёле

Моладзь запрашаецца на супольны Ружанец, які ў малітве злучыць вернікаў з розных гарадоў Гродзенскай дыяцэзіі праз скайп-злучэнне. Ружанцовая малітва адбудзецца ў гродзенскім пабрыгіцкім касцёле 31 кастрычніка пасля св. Імшы ў 19.15. Да малітвы на Ружанцы далучыцца моладзь з Гродна, Ашмян, Ліды і Шчучына. На духоўнай сустрэчы будзе прысутнічаць кс. біскуп Аляксандр Кашкевіч.

 

Галоўным дэвізам сёлетняга супольнага Ружанца з'яўляюцца словы бл. Яна Паўла ІІ: "Мусіце ад сябе вымагаць, хоць бы іншыя ад вас не вымагалі".

Духоўную сустрэчу зыніцыявала моладзь Гродзенскай дыяцэзіі. Гэта ўжо другі супольны Ружанец для моладзі дыяцэзіі. У мінулым годзе падобная сустрэча ладзілася ў кастрычніку ў катэдры.