Skip to main content

Моладзь з Жалудка зладзіла пілігрымку па святых месцах

У субботу 21 кастрычніка моладзь парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Жалудку на распачацце Года веры разам са сваім пробашчам ксяндзом Янам Рэйшалем здзейсніла пілігрымку да гробу кардынала Казіміра Свёнтка ў Пінску.

У Пінскай катэдры, пасля малітвы каля гробу кардынала Казіміра Свёнтка і гробу першага біскупа Пінскага  і заснавальніка ў 1925 годзе семінарыі Зыгмунта Лазінскага, была справаваная Святая Імша.

Пазней пілігрымы наведалі Пінскую семінарыю, дзякуючы яе прэфекту кс. Аляксею Раманчуку пазнаёміліся з яе гісторыяй і жыццём семінарыстаў.

Пасля гэтага шлях пілігрымаў вёў у Лагішын да трону Маці Божай Каралевы Палесся, дзе іх спаткаў кусташ санктуарыя кс. Тадэвуш Шэшка FDP, які падзяліўся з моладдзю сведчаннем веры людзей, якія наведваюць санктуарый, каб аддаць пашану Маці Божай ў цудоўным абразе.

Моладзь з Жалудка таксама склала свае просьбы і малітвы перад тронам Маці Божай, а шлях пілігрымаў вёў далей, у Жыровічы, дзе маладыя вернікі пасля пасілку з экуменічным запалам наведалі Маці Божую Жыровіцкую, а таксама наведалі цудоўную купель.

Пасля пілігрымы накіраваліся ў Слонім ў парафію Беззаганнага Пачацця НМП, дзе іх сустрэў пробашч парафіі кс. Ігар Антоні Анісімаў, які пазнаёміў з гісторыяй парафіі.

Моладзь, стомленая, але задаволеная, вярнулася дадому, і будзе чакаць новых пілігрымак.