Skip to main content

Больш за 100 святароў прымала ўдзел ва ўрачыстым унясенні рэліквій бл. Яна Паўла II ў Тракелях (дададзеныя фота)

У літургічны ўспамін бл. Яна Паўла ІІ у Тракелях адбылося дыяцэзіяльнае спатканне святароў з нагоды перыгрынацыі рэліквій бласлаўлёнага папы. На сустрэчу прыехаў з Мінска Апостальскі нунцый Клаўдыа Гуджэроці са сваім сакратаром. На ўрачыстасці прысутнічалі таксама кс.бп Аляксандр Кашкевіч і кс. бп Антоній Дзям'янка, ардынарый Пінскай дыяцэзіі.

Сустрэча распачалася а 10-й гадзіне ўрачыстым унясеннем рэліквій у дыяцэзіяльны санктуарый Маці Божай Тракельскай, пасля чаго святары супольна памаліліся на брэвіярыі і адаравалі Пана Езуса ў Найсвяцейшым Сакраманце. Пасля малітвы адбылася аскетычная канферэнцыя, якую правёў арцыбіскуп Гуджэроці. Падчас сваёй прамовы да клеру Апостальскі нунцый наблізіў усім асобу Яна Паўла II праз уласны досвед спаткання з гэтым вялікім чалавекам.

Астатнім і найважнейшым пунктам сустрэчы была святая Імша, падчас якой у сваім казанні арцыбіскуп Клаўдыа Гуджэроці разважаў над глыбокім духоўным вымярэннем у служэнні святара.

Фотарэпартаж будзе дададзены пазней