Skip to main content

У Іўі ўрачыста асвяцілі фігуру бл. Яна Паўла II (дададзены фотарэпартаж)

22 кастрычніка ў г. Іўе, на цэнтральнай плошчы а 17-й гадзіне адбылося ўрачыстае асвячэнне фігуры бл. Яна Паўла II, якая знаходзіцца на памятным знаку ў гонар сяброўства і адзінства канфесій Іўеўшчыны.

 

Абрад асвячэння быў зроблены кс. біскупам Аляксандрам Кашкевічам, гродзенскім ардынарыем, і ардынарыем Пінскай дыяцэзіі кс. б-пам Антоніем Дзям'янка. Падчас асвячэння былі выслуханыя кароткія фрагменты прамоваў бласлаўлёнага пантыфіка. Біскуп Антоній Дзям'янка нагадаў слухачам некаторыя важныя моманты з жыцця вялікага папы, а пробашч мясцовай парафіі шчыра падзякаваў усім, хто спрычыніўся да рэалізацыі гэтай справы.

Пасля ў парафіяльнай святыні быў зладжаны ўрачысты канцэрт рэлігійных спеваў з удзелам некалькіх мясцовых гуртоў, пасля якога адбылася ўрачыстая святая Імша, цэлебраваная ксяндзом біскупам Антоніем Дзям'янкам.