Skip to main content

Біскуп Аляксандр Кашкевіч сустрэўся з медыкамі (дапоўнена)

19 кастрычніка ў гродзенскай катэдры адбылася ўрачыстая святая Імша, у якой святары на чале са сваім ардынарыем маліліся ў інтэнцыі працаўнікоў службы аховы здароўя. Кс. Мікалай Ціхановіч, адказны за душпастарства медыкаў у Гродне, падчас казання нагадаў аб рэлігійным вымярэнні службы медыка. Пасля святой Імшы адбылося спатканне Яго Эксцэленцыі з працаўнікамі медычнай сферы.

 У сваёй пропаведзі Кс. Мікалай падкрэсліў важнасць веры і яе значэнне для медыкаў, ад дзейнасці якіх залежыць здароўе і жыццё кожнай асобы. Ён заклікаў таксама ўсіх медыкаў зрабіць веру больш актыўнай, жывой і дзейснай - "Служыць жыццю - азначае служыць Богу праз служэнне чалавеку. Абсалютным прыкладам служэння ў любові з'яўляецца Хрыстос, які аздараўляў хворых". Душпастар медыкаў нагадаў, што адной з трывалых апор для ўзрастання і дасканалення асабістай веры з'яўляецца Катэхізіс Каталіцкага Касцёла.

Кс. біскуп у сваю чаргу падзякаваў усім медыцынскіх працаўнікам Гродна за намаганні, якія яны прыкладаюць у справе рэалізацыі аздараўляючай і збаўчай місіі Хрыста.