Skip to main content

Урачыстасць для міністрантаў адбылася ў Лідзе

У нядзелю 14 кастрычніка на пачатку Года веры ў парафіі Узвіжання Святога Крыжа ў Лідзе 7 кандыдатаў у міністранты падчас св. Імшы атрымалі комжы. На працягу амаль цэлага года яны рыхтаваліся да гэтай падзеі, пазнавалі міністранцкую службу, прыходзілі на спатканні, бралі прыклад са старэйшых братоў.

Перад усёй парафіяльнай супольнасцю гэтыя хлопцы прысягнулі служыць для праслаўлення Пана Бога і дабра парафіі, тым самым больш паглыбляць сваю веру і сведчыць аб ёй кожны дзень.