Skip to main content

Духоўная сустрэча ў Тракелях

Дзень засяроджання для малітоўнай групы Маці Божай Кангрэгацкай адбыўся 13 кастрычніка ў Тракелях, які праводзіў кс. Андрэй Радзевіч. Канферэнцыі, зачытаныя ў межах духоўнай сустрэчы, закраналі тэму малітвы. Першая канферэнцыя, якую прамовіў кс. Андрэй, тычылася практычнага аспекта малітвы – што значыць добра маліцца. Другая канферэнцыя мела назву “Малітва ў жыцці Марыі”, падчас якой святар на аснове біблійных тэкстаў распавядаў, якім спосабам мы можам навучыцца малітве ў Марыі.

Асноўным заклікам усёй духоўнай сустрэчы былі словы “У пілігрымцы веры да Марыі”. У дні засяроджання ўдзельнічала 60 вернікаў на чале з кс. пробашчам Янам Кучынскім. На зваротным шляху ўдзельнікі сустрэчы наведвалі каталіцкія святыні, якія былі па дарозе.