Skip to main content

Вернікі з парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Лідзе пілігрымавалі па каталіцкім святыням Гродзенскай дыяцэзіі

13 кастрычніка ў суботу адбылася пілігрымка з парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Лідзе да святынь у Гродне і Капцёўцы. З бласлаўлення і заахвочвання ксяндза пробашча Уладзіміра Гуляя пілігрымка была прысвечана пачатку Года веры ў каталіцкім Касцёле.

 Яна распачалася з малітвы і бласлаўлення пілігрымаў. Падчас паездкі парафіяне  маліліся за сваю парафію аб патрэбных плёнах і ласках для кожнага. На пачатку вернікі наведалі санктуарый Маці Божай у Капцёўцы, дзе кусташ кс. Міхаіл Ластоўскі цэлебраваў св. Імшу, заносячы просьбы да Усемагутнага Бога. Таксама пілігрымы наведалі гродзенскую катэдру, дзе маліліся перад цудоўным абразом Маці Божай Кангрэгацкай, просячы аб узмацненні веры для кожнага хрысціяніна. Завіталі яны між іншым да айцоў францішканаў, да Маці Божай Анельскай. На зваротнай дарозе пілігрымы малітвай і спевам дзякавалі Пану Богу за магчымасць адведвання святых месцаў і ўмацавання сваёй веры.

Фотаздымак з http://www.radzima.org

/YZ/