Кардынал Рэйманд Бёрк лічыць, што непаважлівыя адносіны да кананічнага права выклікаюць вялікую шкоду пасля ІІ Ватыканскага Cабору. У ходзе кангрэса, прысвечанага ролі кананічнага права ў новай евангелізацыі, які адбыўся 28 жніўня ў Кеніі, прэфект Трыбуналу Апостальскай Сігнатуры гаварыў пра халатнасць духавенства, якая прыносіць цяжкія наступствы.
- Неўзабаве пасля таго, як я пачаў навучацца на кананічным праве ў верасні 1980 года, я пераканаўся ў тым, наколькі святары пагарджалі дысцыплінай ў Касцёле, - з жалем адзначыў кардынал. - Інстытуты Касцёльнага права, якія ў сваёй мудрасці ўнеслі ўклад у развіццё хрысціянства, былі як бы адстаўленыя ўбок, не прымаючы пад увагу іх арганічную сувязь з жыццём Касцёла ці таксама не прагназуючы хаосу, які можа з’явіцца ў выніку нядбайнасці або памяншэння іх важнасці, - адказаў ватыканскі іерарх.
Кардынал не саромеўся крытыкаваць адсутнасць дысцыпліны, якая ўзнікла пасля Сабору і была наступствам паўстання ў Сарбоне ў маі 1968 года. Ён сказаў:
- З прыкрасцю належыць адзначыць, якім спосабам адсутнасць ведаў і незахаванне канону - які на самай справе быў абавязковы – вельмі істотна паспрыялі ўзнікненню скандалу, звязанага з сэксуальным здзекам над непаўнагадовымі з боку духавенства ў некаторых частках свету.
Прэфект Апостальскай Сігнатуры таксама дадаў:
- Гады адсутнасці ведаў аб Касцёльнай дысцыпліне, і нават калі дапусціць, што такая дысцыпліна ўжо не адпавядае прыродзе Касцёла, па сутнасці, прынеслі горкія плады, і мелі вельмі негатыўнае ўздзеянне для Касцёла. Я думаю пра ўсюдыіснуючае парушэнне літургічнага права, рэвалюцыі ў катэхізацыі, часта няправільнай інтэрпрэтацыі ў выкладанні веры, яе бяздумнага, і нават памылковага тлумачэння, занядбанне дысцыпліны ў падрыхтоўцы да служэння будучых святароў, заняпад дысцыпліны і адмова ад істотных элементаў рэлігійнасці ў манаскім жыцці ад найважнейшых элементаў рэлігійнага жыцця, аб страце тоеснасці дабрачынных, адукацыйных і медыцынскіх арганізацый, якія носяць імя каталіцкіх устаноў, аб адсутнасці павагі да шлюбу, незахаванні ў правядзенні адпаведных працэдур для прызнання несапраўднасці шлюбу ў касцёльным трыбунале.
Кардынал Бёрк не мае ніякіх сумненняў у тым, што веданне кананічнага права і яго прымяненне - неабходная ўмова для ажыццяўлення новай евангелізацыі ў свеце.
Паводле матэрыялаў Catholic World News
/YZ/