Skip to main content

Бэнэдыкт XVI: Абыякавасць у веры дыскрэдытуе хрысціянства

Хрысціянская вера патрабуе заўзятасці, запалу, павінна асцерагацца абыякавасці, якая дыскрэдытуе хрысціянства  - сказаў Папа у сваім разважанні, падчас адкрыцця ранішняй генеральнай кангрэгацыі XIII Сіноду Біскупаў, прысвечанага новай евангелізацыі. 

 Святы Айцец адзначыў, што быццё абыякавым гэта найбольшая пагроза для сучаснага хрысціянства – запал гэта святло, цяпло, пераўтвараючая сіла. Нагадаў аб тым, што чалавечая культура пачалася з адкрыцця чалавекам агню, які знішчае, але перш за ўсё змяняе, аднаўляе і ўтварае новага чалавека, які становіцца божым святлом. Падкрэсліў, што Касцёл узнікнуў не па ініцыятыве людзей, але Бога, а апосталы не устанавілі Касцёл як установу, якая павінна была распрацаваць яго канстытуцыю. Таму і сёння ініцыятыва павінна зыходзіць ад Бога, які не з'яўляецца вялікім невядомым, але які аб'явіў самога сябе і гаворыць нам, як мы можам выконваць тое, што нам належыць.

Паводле матэрыялаў KAI