Skip to main content

Выпускнікі Гродзенскай семінарыі праводзяць супольную сустрэчу (абноўлена)

Сустрэча былых семінарыстаў Гродзенскай ВДС, якія паступілі ў семінарыю ў 1990 годзе, адбываецца ў Гродне 9-11 кастрычніка. “Вярнуліся мы, першыя клерыкі гэтай семінарыі, да крыніцы, з якой чэрпалі веды ад настаяцеляў і выхавацеляў, прыклад веры – ад жыхароў Гродзеншчыны. Сустрэча курсу сабрала нас, каб нанава адкрыць Хрыста, каб нас больш прыцягвала Яго таямніца, каб больш прагнуць Яго шукаць”, - распавёў кс. прэлат Юзаф Станеўскі, рэктар Гродзенскай ВДС, былы першакурснік семінарыі 1990 года паступлення.

Св. Імшу падзякі святары, былыя клерыкі, будуць цэлебраваць падчас сустрэчы за кс. аб-па Тадэвуша Кандрусевіча, кс. біскупа Аляксандра Кашкевіча, за ксяндзоў прафесараў і выхавацеляў, манаскіх сясцёр і за свецкіх асоб. Літургію для першых выпускнікоў 10 кастрычніка будзе праводзіць кс. прэлат Вінцэнт Лісоўскі, першы пракуратар семінарыі, Божае Слова скажа а. д-р Анджэй Шчупал CSsR, які калісьці праводзіў для клерыкаў першыя рэкалекцыі. Разам са сваімі гадаванцамі пры алтары будуць маліцца кс. праф. Юры Левінскі, кс. праф. Люцыян Радомскі, кс. праф. Тадэвуш Вышыньскі, кс. праф. Раман Катлімоўскі.

У малітвах былыя клерыкі будуць таксама згадваць тых, хто “праводзіў нас у пілігрымцы веры і адышоў па ўзнагароду да Пана” – памерлых святароў прафесараў, манаскіх сясцёр, асоб свецкіх. У гэты ж дзень святары наведаюць гродзенскія могілкі, каб памаліцца пры магіле сп. кс. прэлата Міхала Варанецкага, духоўнага айца семінарыстаў, кс. інфулата Міхала Арановіча, спаведніка, і сястры Францішкі Марыі Занеўскай з супольнасці сясцёр назарэтанак.

Таксама ў праграме святароў наведаць могілкі ў Гожы, каб памаліцца за сп. кс. Антонія Самілу, аднаго з першых студэнтаў Гродзенскай семінарыі. Былыя клерыкі наведаюць парафію св. Ганны ў Лунна, дзе сустрэнуцца з кс. Люцыянам Радомскім. У шэрагах парафій, якія наведаюць святары, служаць былыя першакурснікі 1990 года: парафія Св. Сям’і ў Лідзе, дзе пробашчам служыць кс. Юзаф Ганьчыц, парафія Адшукання Святога Крыжа ў Жырмунах, пробашч кс. Ян Залога, парафія Святога Яна Хрысціцеля ў Беняконях, пробашч кс. Станіслаў Лабан.

Сустрэча святароў, першых клерыкаў Гродзенскай духоўнай семінарыі, завершыцца 11 кастрычніка.

Выпуск студэнтаў Гродзенскай семінарыі, якія паступілі ў 1990 годзе, налічваў 21 чалавек

Першы выпуск святароў Гродзенскай Вышэйшай Духоўнай Семінарыі

                           Дыяканскія       Святарскія      Дыяцэзія
                                    пасвячэнні      пасвячэнні

Бародзіч Андрэй - 08.12.1994   08.06.1996    Гродзенская

Халяўкін Павел - 17.06.1995     21.12.1995      Пінская

Ганьчыц Юзаф - 08.12.1994     17.06.1995      Гродзенская

Клімантовіч Антоній 08.12.1994 09.07.1995     Мінска-Магілёўская

Крэміс Ян - 08.12.1994            07.12.1996      Мінска-Магілёўская

Квапіш Леон - 27.12.1994        24.06.1995 пам. 25.06.2009 (Украіна)

Лабан Станіслаў - 17.06.1995 14.06.1997        Гродзенская

Манжыеўскі Анатоль 27.12.1994 24.06.1995   Жытомірская (Украіна)

Мурзіч Алег - 08.12.1995         01.06.1998       Мінска-Магілёўская

Пятровіч Аляксандр 08.12.1995 12.10.1997     Гродзенская

Рудзь Францішак - 17.06.1995 17.05.1997      Мінска-Магілёўская

Сасноўскі Аляксандр 08.12.1995 12.10.1997   Гродзенская

Станеўскі Юзаф - 08.12.1994    17.06.1995      Гродзенская

Саміла Антоні - 17.06.1995      08.06.1996 пам. 06.10.2002. (Гродзенская)

Субель Віктар - 17.06.1995      14.06.1997        Гродзенская

Танататраў Станіслаў 27.12.1994 24.06.1995    Жытомірская (Украіна)

Тарасевіч Аляксандр 08.12.1995 01.06.1998    Мінска-Магілёўская

Залога Ян - 17.06.1995             08.06.1996       Гродзенская

Ліпецкі Юзаф - 27.12.1994        24.06.1995       Жытомірская (Украіна)

Мішчук Пётр - 26.12.1994         29.06.1995       Камянецкая (Украіна)

Савіцкі Ян - 26.12.1995             29.12.1997       Камянецкая (Украіна)

Сустрэча выпускнікоў, 10.10.2012

Аблучыны

 

 

 

Рэкалекцыі перад дыяканатам