Skip to main content

Сёння згадваем св. Анёлаў Ахоўнікаў

Сёння 2 кастрычніка Касцёл узгадвае св. Анёлаў Ахоўнікаў. Перакананне ў існаванні і прысутнасці Анёлаў, у тым ліку Анёлаў Ахоўнікаў, з’яўляецца адным з найважнейшых элементаў нашай веры. Анёлы з’яўляюцца духамі, cтворанымі Богам для Яго хвалы і дапамогі людзям. Тыя, каму Бог давярае апеку над людзьмі, з’яўляюцца нашымі Анёламі Ахоўнікамі.

Узгадванне Анёлаў Ахоўнікаў з’явілася толькі ў XV ст. на Іберыйскім паўвостраве, асабліва на тэрыторыях Іспаніі і Францыі. У 1608 годзе Павел V дазволіў абыходзіць гэтае свята ў першы дзень звычайны пасля ўзгадвання св. Міхала Арханёла. На стала ў літургічны каляндар ўспамін св. Анёлаў Ахоўнікаў увёў Клеменс Х у 1670 годзе.

Жывой верай у Анёлаў Ахоўнікаў вылучаўся між іншым бл. Ян ХХІІІ, які яшчэ як апостальскі нунцый перад кожнай важнай сустрэчай прасіў свайго Анёла Ахоўніка аб паспяховым выніку перамоў і іх добрым плёне.

Малітва да Анёла Ахоўніка

Анёле Божы, дружа мой,

Ты заўсёды будзь са мной.

Рана, ўвечар і ўначы

Будзь ласкаў мне памагчы

Змагаць духа злога,

Верна служыць Богу.

Душу, цела сцеражы,

Да жыцця вечнага давядзі. Амэн.

Catholic.by

Анёле Божы, Ахоўнік мой, вечны дружа, які дапамагаеш мне змагацца з пасткамі шатана, дзякуй табе за тваю дапамогу, асвятляй мне, каб паўсюль і ва ўсім выконваў (-ла) волю Божую. Амэн.

http://www.fronda.pl