Skip to main content

Парафія з Гродна прадстаўляла Беларусь у спартыўным фестывалі

Футбольная каманда парафіі Гродна-Аўгустовак з душпастарам кс. Артурам Малафеем прадстаўляла Беларусь у міжнародным мерапрыемстве “Festyn Sportowy”, які адбываўся ў канцы верасня ў горадзе Кавальчукі (Літва). У фестывалі прымалі ўдзел каманды з Літвы, Латвіі, Чэхіі і Беларусі.

Каманда парафіі Маці Божай Вострабрамскай адыграла 7матчаў і заняла 3 месца, атрымаўшы кубак і медалі. Акрамя гэтага Яўген Сакалоўскі з гэтай парафіі быў прызнаны лепшым гульцом футбольнага турніра.