Skip to main content

Ружанец у Вялікай Бераставіцы

Ад сёння 1 кастрычніка распачынаецца месяц малітвы на ружанцы. Вернікі вялікабераставіцкай парафіі асаблівым чынам ушаноўваюць Божую Маці Няспыннай Дапамогі, таму ружанцовая малітва ў кастрычніку будзе добрай духоўнай практыкай і натхненнем для перажывання больш асабістага спаткання з Езусам.

«Ружанцовая малітва — гэта малітва чалавека за чалавека; гэта малітва людской салідарнасці, супольная малітва адкупленых, у якой адлюстраваны дух і інтэнцыя той, якая займае першае месца сярод адкупленых — Марыі, Маці і Вобразу Касцёла; гэта малітва за ўсіх людзей свету, усіх гістарычных часоў, жывых і памерлых, якія пакліканы ствараць разам з намі Цела Хрыста і станавіцца разам з Ім спадкаемцамі хвалы Айца», — пісаў благаслаўлённы Ян Павел ІІ.

Шчыра запрашаем вернікаў з пабожнасцю далучыцца да супольнай ружанцовай малітвы ў парафіяльным касцёле ў Вялікай Бераставіцы штодзень у 18.30, а дзяцей і моладзь запрашаем у кожную пятніцу таксама на 18.30.

Айцы рэдамптарысты

Вялікая Бераставіца