
У 1948 г. пасля 20 год законнага жыцця пастанавіла пакінуць муры кляштара. Хацела дапамагаць бедным і паміраючым у трушчобах Калькутты. Два гады чакала рашэння касцёльных улад, каб у 1950 г. закласці ўласную Супольнасць місіянарак любові і змяніць хабіт на сары – традыцыйны індуісцкі ўбор.
Маці Тэрэза атрымала шмат міжнародных узнагарод і адзнак, у тым ліку Нобелеўскую прэмію Міру ў 1979 г. Дзякуючы гэтаму шмат краін адкрыла дзверы для сясцёр. Па просьбе італьянскіх дзяцей Маці Тэрэза стала кавалерам Ордэну Усмешкі (1996).
Яна памерла ад сардэчнага прыступу ў доме сваёй супольнасці ў Калькуцце 5 верасня 1997 г. Па просьбе шматлікай колькасці людзей і арганізацый бл. Ян Павел ІІ ужо ў 1999 г., амаль праз 2 гады пасля яе смерці, выдаў згоду на афіцыйны пачатак працэсу беатыфікацыі Маці Тэрэзы.
Беатыфікацыя Маці Тэрэзы, якую ўзначаліў бл. Ян Павел ІІ, адбылася 19 кастрычніка 2003 г. у межах абыходу 25-годдзя пантыфікату папы-паляка.
Паводле ekai.pl
Прачытаць больш фактаў з жыцця гэтай мужнай жанчыны можна на гэтым рэсурсе.