Камітэт Рады па справах сям’і пры ККББ запрашае акушэраў-гінеколагаў, інструктараў, сужэнскія пары і цяжарных жанчын на «Школу нараджэння».
У "Школе нараджэння" бацькі маюць магчымасць знайсці адказы на супольныя пытанні, а таксама падзяліцца вопытам.
На гэтых курсах маці атрымаюць падрабязную інфармацыю пра дыхальныя і рэлаксацыйныя практыкаванні, якія дапамогуць перамагчы страхі, быць больш упэўненымі ў сабе і валодаць сітуацыяй падчас родаў.
Айцоў навучаць лепш разумець сваіх жонак і аказваць неабходную дапамогу ў перыяд цяжарнасці.
Акушэры-гінеколагі змогуць папоўніць свае веды і навыкі ў межах хрысціянскай маралі.
Мэта курсаў заключаецца таксама ў падрыхтоўцы да самастойнага правядзення школ нараджэння для сужонкаў, якія чакаюць дзяцей.
Навучанне пройдзе ў Баранавічах з 17 па 22 жніўня. Існуе магчымасць прыезду з дзецьмі.
Усіх зацікаўленых просім звяртацца па тэлефоне: +375 29 340 73 74 с. Барбара.