Skip to main content

Адбыўся ўступны экзамен у Гродзенскую Духоўную Семінарыю

IMG 003323 ліпеня ў Гродзенскай Духоўнай Семінарыі адбыўся ўступны экзамен для кандыдатаў на I курс навучання на 2012/2013 навучальны год.

На пярэдадні, ў будынку семінарыі адбыліся рэкалекцыі аб разпазнанні паклікання, у якіх прынялі ўдзел больш за 60 юнакоў з розных парафій Гродзенскай дыяцэзіі. Дзень экзамену распачаўся Св. Імшой у інтэнцыі кандыдатаў, а сам экзамен супольнай малітвай, якую ўзначаліў Рэктар семінарыі Кс. Пралат Юзаф Станеўскі.



Алюмнамі I курса Вышэйшай Духоўнай Семінарыі ў Гродна сталі: Варонік Яўген з пар. Св. Сям’і ў Лідзе, Жолік Аляксандр з пар. Св. Яна Хрысціцеля ў Васілішках, Мыслюк Раман з пар. Св. Троіцы ў Росі, Чэхуноў Уладыслаў з пар. Св. Казіміра ў Жлобіне, Эйсмант Андрэй з пар. Найсвяцейшай Марыі Панны і Св. Яна Непамука ў Вялікіх Эйсмантах.

Нагадаем, что алюмны I курса прыедуць у семінарыю 1 верасня, каб распачаць падрыхтоўку да навучальнага года. Заахвочваем вернікаў нашай дыяцэзіі маліца за новых клерыкаў, з просьбай аб верным наследаванні Хрыста для іх на абраным шляху і каб ў будучынні яны былі добрымі святарамі.