Skip to main content

Новая кніга а. Джэймса Манджакала

Рыхтуецца да выдання новая кніга вядомага прапаведніка-рэкалекцыяніста а. Джэймса Манджакала (Індыя). Таксама 29 чэрвеня – 1 ліпеня а. Джэймс будзе праводзіць рэкалекцыі ў санктуарыі Езуса Журботнага ў Росі.


Усе людзі без выключэння закліканы да святасці, – сцвярджае аўтар. “Будзьце святыя, таму што Я святы”, – кажа Бог. Калі мы не імкнемся да святасці, то мы не выконваем свайго прызначэння, адкідваем сваё шчасце, для якога нас стварыў Бог. Менавіта таму, як разарваць сувязь з грахом і пачаць праведнае жыццё, прысвечана гэтая кніга. Асноўным шляхам выхаду з сітуацыі граху і выпраўлення ў жыцці для католіка з’яўляецца сакрамант паяднання.

Аўтар не толькі выкладае навучанне Касцёла пра гэты гаючы сакрамант, але і прапануе канкрэтныя, практычныя парады і ўказанні, дапамагаючы нам так перажываць споведзь, каб яна стала сапраўднай сустрэчай з Божай міласэрнасцю, якая прыводзіць да глыбокай перамены ў жыцці, да сапраўднага навяртання сэрца.

Кніга будзе цікавая і карысная не толькі тым, хто ніколі або вельмі даўно не прыступаў да споведзі, але таксама і тым, хто рэгулярна прыступае да сакраманту паяднання, але хоча паглыбіць яго разуменне і перажыванне. Кнігу хутка можна будзе набыць у дыяцэзіяльнай кнігарні па вул. К. Маркса, 4.

Расклад рэкалекцый з удзелам а. Джэймса:
29 чэрвеня – 1 ліпеня – рэкалекцыі ў Росі
1 ліпеня ў 19.00 – св. Імша ў гродзенскай катэдры
6 ліпеня – св. Імша а 21-й гадзіне ў санктуарыі ў Тракелях
8 ліпеня – св. Імша а 13-й гадзіне ў фарным касцёле ў Лідзе