
Вучыўся ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Коўне ў 1974-1979 гг. Святарскія пасвячэнні прыняў 27 мая 1979 г. у ковенскай архікатэдры апп. Пятра і Паўла з рук ксяндза біскупа Людвіка Павілоніса.
Працаваў вікарыем у парафіях у Малэтэі, Длугу, Алітусе.
У 1982-1983 гг. па асабістаму жаданню быў накіраваны на душпастырскую працу сярод верных у Душанбе (Таджыкская ССР).
Калі вярнуўся ў Літву, выконваў абавязкі адміністратара ў парафіі Жэленэі і пробашча ў Чыобішкіс.
З 1990 г. быў прызначаны адміністратарам парафіі св. Ліна ў в. Пеляса (Радунскі дэканат). Абавязкі адміністратара ў Пелясе выконваў аж да смерці. Памёр 3 чэрвеня 2012 года падчас святой Імшы а 11.00 гадзіне ў парафіяльным касцёле св. Ліна ў Пелясе.
Пахавальная Імша пад кіраўніцтвам ксяндза біскупа Аляксандра Кашкевіча адбудзецца ў сераду 6 чэрвеня ў 11.00 гадз. у парафіяльным касцёле ў Пелясе. Затым, згодна з воляй памерлага святара, ён будзе пахаваны на мясцовых могілках сярод сваіх верных.