Skip to main content

А. Джэймс Манджакал зноў наведае Беларусь з рэкалекцыямі

Сёлета ў санктуарыі Езуса Журботнага ў Росі адбудуцца рэкалекцыі, якія будзе праводзіць а. Джэймс Манджакал. Гэтыя рэкалекцыі сталі ўжо традыцыйнымі і збіраюць шматлікіх вернікаў з усёй Беларусі. Рэкалекцыі распачнуцца 29 чэрвеня і будуць доўжыцца да 1 ліпеня.

Умовай удзелу з’яўляецца наведванне ўсёй праграмы рэкалекцый і папярэдні запіс.
Прыём заявак адбываецца з панядзелка па суботу з 10 да 13 гадзін і з 15 да 18 гадзін па тэлефонах: 8-0295-848470, 8-0333-110621, 8-0298-281023.

Пачатак рэкалекцый 29 чэрвеня а 10-й гадзіне, заканчэнне – 1 ліпеня а 16-й.

Кс. Чэслаў Паўлюкевіч