Курыя Гродзенскай дыяцэзіі паведамляе, што 22 верасня ва ўзросце 88 гадоў адышоў у вечнасць Лявон Адамовіч, бацька кс. Антонія Адамовіча, пробашча парафіі св. Якуба ў Цудзенішках (Ашмянскі дэканат).
Пахаванне адбудзецца ў сераду 24 верасня на могілках парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Забалаці (Радунскі дэканат). Пахавальная Імша пачнецца ў парафіяльным касцёле ў 12.00.
Даручым спачылага Божай міласэрнасці.