Skip to main content

У навагрудскім кляштары назарэтанак прайшлі рэкалекцыі для сем’яў

nazaret 13

З 20 па 26 ліпеня ў кляштары Кангрэгацыі Сясцёр Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта ў Наагрудку прайшлі рэкалекцыі для сем’яў пад назвай “Хаджэнне ў любові”.

Духоўныя практыкаванні праводзілі пробашч парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Глыбокім (Віцебская дыяцэзія) кс. Міхалай Ціхановіч і сёстры назарэтанкі.

Удзельнікамі былі сем’і з тых месцаў Беларусі, дзе дзейнічае Асацыяцыя Святой Сям’і. Сужэнцы прыбылі разам з дзецьмі.

Прысутныя разважалі над пытаннямі, сярод якіх наступныя: “Што значыць любіць?”, “Што перашкаджае мне любіць?”, “У чым праяўляецца любоў?”, “Ці ўмяю я любіць сябе?”

Вельмі каштоўнымі для сябе ўдзельнікі называюць сустрэчы ў групах, на якіх дзяліліся досведам любові, узаемаадносін, прабачэння. Вечары праходзілі ў радаснай атмасферы, прысутныя адзначаюць, што кожны вечар “быў непаўторным”. Важным пунктам праграмы рэкалекцый была адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, якая давала магчымасць будаваць адносіны з Богам.

Акрамя таго, на гэтых рэкалекцыях да Асацыяцыі Святой Сям’і далучылася сям’я Дзмітрыя і Наталлі Вавінскіх.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі