30 ліпеня распачалася пешая пілігрымка з Ліды ў Навагрудак да месца мучаніцкай смерці сясцёр назарэтанак, расстраляных у час Другой сусветнай вайны.
Пілігрымка выйшла ад лідскага касцёла св. Юзафа, Рамесніка, і благаслаўлёных назарэтанак-мучаніц з Навагрудка. Перад выхадам адбылася Імша, якую цэлебраваў кс. Віталій Сідорка, пробашч лідскай парафіі Узвышэння Святога Крыжа і біскупскі вікарый па справах агульнага душпастырства ў Лідскім рэгіёне.
У пілігрымцы ўдзельнічаюць вернікі з Ліды, Гродна, Ваўкавыска, Іўя, Радуні, Першамайска, Мінска – у агульнай колькасці 65 чалавек. У дарозе пілігрымы моляцца за ўсе беларускія сем’і.
У Навагрудак пілігрымы прыбудуць 31 ліпеня і возьмуць удзел у Імшы, якая адбудзецца ў 18.00 на месцы расстрэлу назарэтанак у Батароўскім лесе.
Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі