Skip to main content

У Гудагаі адзначылі ўрачыстасць у гонар Маці Божай з гары Кармэль

hudagaj 11

16 ліпеня ў дыяцэзіяльным санктуарыі ў Гудагаі (Астравецкі дэканат) адзначылі ўрачыстасць у гонар Маці Божай з гары Кармэль.

У гудагайскай святыні, дзе знаходзіцца цудадзейны абраз Панны Марыі, прайшлі ўрачыстыя літургіі, на якіх прысутнічалі мясцовыя вернікі і госці.

Асаблівым чынам маліліся ў інтэнцыі а. Аркадзя Куляхі OCD – пробашча гудагайскай парафіі і кусташа санктуарыя, які адзначаў дзень нараджэння. Парафіяне выказалі яму шматлікія віншаванні і пажаданні.

У трэція суботу і нядзелю ліпеня ў Гудагаі праходзяць адпустовыя ўрачыстасці ў гонар Маці Божай Шкаплернай. Сёлета, такім чынам, яны адбудуцца 19-20 ліпеня.

Айцы кармэліты, якія служаць у санктуарыі, запрашаюць да ўдзелу ў іх.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі