17 ліпеня ў Гродзенскай курыі адбылася сустрэча біскупа Гродзенскага Уладзіміра Гуляя з кс. Тадэвушам Ярэцкім SDB – інспектарам Варшаўскай салезіянскай інспекторыі, да якой належыць беларускі рэгіён дзейнасці салезіян.
У сустрэчы ўдзельнічаў інспектарыяльны дэлегат Салезіянскай дэлегатуры ў Беларусі кс. Віктар Гайдукевіч SDB.
Біскуп падзякаваў інспектару за шматгадовае служэнне салезіян у дыяцэзіі. Іерарх заўважыў, што духоўныя сыны святога Яна Боско маюць вялікія заслугі ў душпастырскай працы, а асабліва адзначыў іх клопат аб дзецях і моладзі.
У Гродзенскай дыяцэзіі салезіяне служаць у Смаргоні і Жупранах.
Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі