Біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй узяў удзел у мітынгу, які прайшоў 16 ліпеня ў Гродне з нагоды гадавіны вызвалення горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Іерарха суправаджаў яго сакратар кс. Анджэй Ганчар.
Мерапрыемства прайшло ля брацкай магілы савецкіх воінаў і партызан у парку Жылібера, у ім удзельнічалі прадстаўнікі абласных і гарадскіх уладаў, працоўных калектываў і грамадскіх арганізацый, моладзь, духавенства.
Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі