Біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй здзейсніў прызначэнні сярод святароў, якія служаць у Гродзенскай дыяцэзіі.
Ксёндз канонік Люцыян Радомскі вызвалены ад абавязкаў пробашча парафіі св. Ганны ў Лунне (Мастоўскі дэканат).
Ксёндз Алег Яновіч прызначаны адміністратарам парафіі св. Ганны ў Лунне (Мастоўскі дэканат).
Ксёндз Андрэй Каўшук вызвалены ад абавязкаў вікарыя парафіі святых апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі (Іўеўскі дэканат) і прызначаны вікарыем парафіі Святой Сям’і ў Лідзе (Лідскі дэканат).
Ксёндз Алег Кудэрка вызвалены ад абавязкаў вікарыя парафіі Адшукання Святога Крыжа ў Гродне (дэканат Гродна-Захад) і прызначаны вікарыем парафіі святых апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі (Іўеўскі дэканат).
Ксёндз Павел Шэмет вызвалены ад абавязкаў вікарыя парафіі св. Міхала Арханёла ў Ашмянах (Ашмянскі дэканат) і прызначаны вікарыем парафіі Адшукання Святога Крыжа ў Гродне (дэканат Гродна-Захад).
Ксёндз Раман Вайцяховіч вызвалены ад абавязкаў вікарыя парафіі Святой Сям’і ў Лідзе (Лідскі дэканат) i прызначаны вікарыем парафіі св. Міхала Арханёла ў Ашмянах (Ашмянскі дэканат).
Дыякан Марцін Лудзіч прызначаны на служэнне ў парафію Святога Духа ў Гродне (дэканат Гродна-Захад).
Дыякан Яраслаў Казлоўскі прызначаны на служэнне ў парафію св. Францішка Ксаверыя ў Гродне (катэдра, дэканат Гродна-Усход).
Біскуп падзякаваў святарам за ранейшае служэнне, уручыў кожнаму з іх дэкрэт аб прызначэнні і ўдзяліў пастырскае благаслаўленне на выкананне новых адказных абавязкаў.
Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі