 Дзеці і моладзь з усёй дыяцэзіі запрашаюцца да ўдзелу ў IV Дыяцэзіяльнай парафіядзе дзяцей і моладзі, якая ладзіцца 12-15 чэрвеня ў парафіях Гродна-Паўднёвы і Гродна-Дзевятоўка. Дэвізам сёлетняга мерапрыемства будуць словы “Вера без учынкаў з’яўляецца мёртвай”. Гэта адукацыйна-выхаваўчы праект, які рэалізуецца на падставе трыяды: святыня-тэатр-стадыён.
Дзеці і моладзь з усёй дыяцэзіі запрашаюцца да ўдзелу ў IV Дыяцэзіяльнай парафіядзе дзяцей і моладзі, якая ладзіцца 12-15 чэрвеня ў парафіях Гродна-Паўднёвы і Гродна-Дзевятоўка. Дэвізам сёлетняга мерапрыемства будуць словы “Вера без учынкаў з’яўляецца мёртвай”. Гэта адукацыйна-выхаваўчы праект, які рэалізуецца на падставе трыяды: святыня-тэатр-стадыён. 
Конкурсы ў межах парафіяды арганізаваны для дзяўчат і хлопцаў у наступных узроставых катэгорыях: 
- А: 11-13 гадоў 
- В: 14-16 гадоў 
- С: 17-19 гадоў 
Умовы ўдзелу: 
- арганізатары гарантуюць пражыванне і харчаванне, выхаваўча-рэлігійную, культурную і спартыўную праграму; 
- колькасць удзельнікай ад адной парафіі – 15 асоб і 1 абавязковы апекун (апекунамі могуць быць асобы, прызначаныя пробашчам парафіі, якія не бяруць удзел у дысцыплінах); 
- удзел у конкурсах: Святыня, Стадыён, Тэатр (біблійны конкурс, конкурс ведаў з гісторыі і жыцця Касцёла, тэатральнае прадстаўленне, песенны конкурс “Sacro Song”, конкурс песні “Музыка маім жыццём”, пластычны конкурс). 
Падаць заяўку на ўдзел у Парафіядзе трэба да 20 мая па тэлефонах: +375293195465 vel, +375336243522 mts або па эл. пошце a-malafei@mail.ru (кс. Артур Малафей, арганізатар Парафіяды) 
Праграма Парафіяды 
12.06.2012 (Святыня) 
14.00-17.00 – Прыезд груп і рэгістрацыя (пар. Гродна-Паўднёвы) 
17.15 – Прэзентацыя парафіяльных груп 
17.30 – Падрыхтоўка да св. Імшы (прыгатаванне Літургіі спеваў, магчымасць скарыстання з сакраманту паяднання) 
18.00 – Эўхарыстыя (праводзіць Я. Э. ксёндз біскуп Аляксандр Кашкевіч) 
19.15 – Чэрвеньскае набажэнства 
19.30-21.15 – Засяленне 
21.30 – Зварот 
13.06.2012 (Святыня-Тэатр) 
7.00-7.30 – Сняданак 
7.45 – Ранішнія малітвы 
8.00 – Выезд аўтамабілямі ў пар. Гродна-Дзевятоўка 
9.00 – Св. Імша. 
10.00-13.00 – Конкурсы 
13.00-14.30 – Абед 
15.00-19.00 – Конкурсы 
19.30 – Вячэра 
20.00 – Канцэрт парафіяльнага моладзевага гурта з Дзевятоўкі 
21.30 – Зварот 
21.50 – Вяртанне ў пар. Гродна-Паўднёвы 
14.06. 2012 (Святыня-Стадыён) 
7.00- 7.30 – Сняданак 
7.45 – Ранішнія малітвы 
8.00 – Эўхарыстыя 
9.00 – Выезд на гарадскі цэнтральны стадыён 
9.30 – Урачысты пачатак спартыўных конкурсаў 
10.00-14.00 – Спартыўныя конкурсы 
14.05.-15.00 – Абед 
15.05-18.30 – Спартыўныя конкурсы 
18.40 – Вячэра 
19.00 – Выезд у пар. Квасоўка 
20.00 – Адкрыты вечар (пар. Квасоўка) 
21.40 – Зварот 
22.00 – Выезд у пар. Гродна-Паўднёвы 
15.06.2012 (Святыня-Тэатр-Святыня) 
7.00-7.30 – Сняданак 
8.50 – Ранішнія малітвы 
9.00 – Эўхарыстыя (праводзіць Я. Э. ксёндз біскуп Аляксандр Кашкевіч) 
10.30 – Уручэнне ўзнагарод 
11.30 – Супольны пачастунак і заканчэнне Парафіяды

 
 
 
 
 
