Апоўдні 4 ліпеня ў Нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай на агульнабеларускі фэст прыбыла першая пешая пілігрымка з Ліды.
З лідскімі пілігрымамі ў Будслаў прыйшоў і іх пастыр - біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй.
Пілігрымы выйшлі ў шлях 26 чэрвеня і на працягу 9 дзён крочылі да Маці Божай, якая чакае іх у цудудзейным будслаўскім абразе. За гэты час яны пераадолелі каля 250 кіламетраў.
Як паведамляе catholic.by перад уваходам у базыліку пілігрымаў сустрэў і прывітаў пробашч парафіі ў Будславе ксёндз Дзмітрый Дубовік.