Што цікавага можна прачытаць у новым нумары газеты “Слова Жыцця”? (+ PDF)
Моладзь Беларусі, будзь радасцю і надзеяй нашай Бацькаўшчыны! V Агульнабеларуская сустрэча моладзі адбылася ў Гродне. Чым запомніўся форум маладой каталіцкай супольнасці? Якімі ўражаннямі падзяліліся ўдзельнікі сустрэчы?
Марыйны культ на беларускіх землях. Доктар дагматычнай тэалогіі кс. Яўген Вінтоў сёлета апублікаваў навуковую работу “Развіццё марыйнага культу ў Беларусі пасля 1991 года на аснове публікацый у часопісах Рыма-Каталіцкага Касцёла”. Святар ацэньвае ролю медыя ў развіцці марыйнай духоўнасці і апавядае пра тры шляхі да пазнання Маці Божай.
Як справіцца сас стрэсам? Пра тэхніку ўсвядомленасці і метады барацьбы з эмацыянальным напружаннем – распавядае псіхолаг.
Пра гэта і не толькі ў новым нумары “Слова Жыцця”!
Газету можна набыць з 29 чэрвеня ў парафіях Гродзенскай дыяцэзіі, а таксама ў парафіі св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна Кольбэ ў Мінску (м-н Кунцаўшчына).
Наступны нумар – 13 ліпеня.