
Адказны за развіццё СМІ ў нашай дыяцэзіі кс. Павел Салабуда адзначыў:
– Нас вельмі цешыць, што на дзяржаўнае тэлебачанне вяртаецца праграма пра жыццё католікаў на Гродзеншчыне. Тут я хачу выразіць сваю ўдзячнасць ксяндзу біскупу Аляксандру за цярплівасць, а таксама старшыні Гродзенскага аблвыканкама Сямёну Шапіры і дырэкцыі Тэлерадыёкампаніі “Гродна” ў асобе яе дырэктара Мікалая Мельячэнкі за аказаную дапамогу. Гэта будзе праграма пра рэлігійнае жыццё жыхароў Гродзенскай вобласці. Наша каталіцкая праграма будзе выходзіць па чарзе з праграмай, падрыхтаванай нашымі праваслаўнымі братамі. Каталіцкая праграма “Сімвал веры” будзе выходзіць кожны другі аўторак. Першы выпуск будзе прысвечаны Дыяцэзіяльным дням моладзі, якія адбыліся ў канцы красавіка ў Лідзе.
Праграма ствараецца каталіцкай тэлестудыяй Гродзенскай дыяцэзіі па замове РУП РТЦ Тэлерадыёкампанія «Гродна». Першы выпуск перадачы глядзіце ў аўторак 8 мая ў 15.50 на тэлеканале Беларусь-2. У сувязі з Чэмпіянатам свету па хакеі гэта не сталы час выхаду праграмы. Пра змены можна будзе прачытаць на нашай інтэрнэт-старонцы.
На нашым сайце таксама будзе створаны архіў усіх праграм, дзе кожны ахвотны зможа паглядзець праграму яшчэ раз. Запрашаем дасылаць нам лісты з прапановай тэм, якія б вы хацелі пачуць у нашай праграме, на адрас: Гродна 230025, вул. К. Маркса, 4 з подпісам: праграма “Сімвал веры”, або на электронную пошту grodnensis@gmail.com.