Skip to main content

У першы дзень агульнабеларускай сустрэчы моладзі ў Гродне адбыўся канцэрт праслаўлення

open adm 2

У канцы першага дня Агульнабеларускіх дзён моладзі ў гродзенскай парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля, 20 чэрвеня, прайшоў канцэрт праслаўлення.

З канцэртам выступіў гродзенскі моладзевы музычны гурт “Open”, які дзейнічае пры рэктаральным касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі.

На канцэрце, акрамя саміх маладых людзей, прысутнічалі біскупы, душпастыры моладзі розных парафій, законныя сёстры, катэхеты. Нам паведамляюць пра гэтую падзею так: “Праслаўлялі Бога танцам і спевам. Гэта было сапраўднае свята маладога Касцёла, які ў чарговы раз паказаў, што мае будучыню, развіваецца”.

Пасля адбылася вячэрняя малітва, якую правёў біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй. Ён удзяліў маладым людзям пастырскае благаслаўленне.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі